pcpi6

Аліхвер Уладзімір Васільевіч

(18.04.1927–24.08.1997)

кампазітар, педагог

1804

 

Уладзімір Васільевіч Аліхвер нарадзіўся ў в. Семяноўка на Беласточчыне. У другой палове 30-х гадоў разам з сям’ёй пераязджае ў г. Баранавічы. Тут ён аддае сябе музычнай самаадукацыі, шмат працуе як музыкант. Разам Г. І. Цітовічам удзельнічаў у стварэнні знакамітага народнага хора. З чырвоным дыпломам скончыў Курскае музычнае вучылішча па класу баяна. Менавіта ў вучылішчы пачаліся першыя творчыя спробы. Гэта варыяцыі на тэмы рускіх народных песень. У. Аліхвер займаўся ў кампазітара І. В. Зелянкова. Працаваў з паэтам-песеннікам А. Русаком, кампазітарам Г. Вагнерам. Заўсёды быў у творчым пошуку з паэтамі С. Грахоўскім, Г. Шутэнкам, баранавіцкімі паэтамі М. Бусько, З. Какошынай, Л. Шувалавай, М. Зайцавым, Г. Гапановічам, выканаўцамі яго песень. Памёр у жніўні 1997 г.

 

 

Алфавітны паказальнік персаналій