pcpi6

 

Уладзімір Паўлавіч Шляхцін

(17.02.1922–29.12.2003)

журналіст, рэдактар газеты “Знамя коммунизма” (“Наш край”)

1702

 

Уладзімір Паўлавіч Шляхцін нарадзіўся 17 лютага 1922 г. у в. Жыціна Старадарожскага раёна Мінскай вобласці. У 1940 г. закончыў Мінскае педвучылішча імя Н. К. Крупскай, у 1960 г. – факультэт журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсытэта. У Баранавічах з 1952 г. Працаваў у абласной газеце “Чырвоная звязда”, у 1957-1985 гг. – галоўны рэдактар гарадской аб’яднанай газеты “Чырвоная звязда” і “Знамя коммунизма”. З 1962 г. – член Саюза журналістаў БССР і СССР. Ганаровае званне “Заслужаны работнік культуры” прысвоена ў 1974 г.

 

 

Алфавітны паказальнік персаналій