Мікалай Васільевіч Шкут
(01.03.1937–21.12.2002)
вучоны ў галіне інфарматыкі

Мікалай Васільевіч Шкут нарадзіўся ў в. Сялявічы Баранавіцкага раёна. Скончыў БДУ (1959). З 1959 г. у Інстытуце матэматыкі НАН Беларусі (загадчык лабараторыі, намеснік дырэктара). Кандыдат фізіка-матэматычных навук (1972). З 1998 г. – у БДУ. Аўтар навуковых прац па аўтаматызацыі праграмавання і праграмным забеспячэнні ЭВМ. Выканаў параўнальны аналіз моў праграмавання, распрацаваў серыю транслятараў з алгарытмічных моў тыпу АЛГОЛ для ЭВМ “Мінск” і інш. Лаўрэат прэміі Ленінскага камсамола Беларусі (1970), Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1982).
|
|




