pcpi6

 

Мікалай Іванавіч Шатаў

(03.01.1942)

педагог, заслужаны трэнер Беларусі па спартыўнай гімнастыцы

0301

 

Мікалай Іванавіч Шатаў нарадзіўся ў г. Гжацк Смаленскай вобласці (Расія). У 1960 г. закончыў СШ № 1 г. Баранавічы і паступіў на факультэт фізічнага выхавання Гомельскага педагагічнага інстытута імя В. Чкалава. Пасля заканчэння інстытута ў 1964-1966 гг. працаваў настаўнікам  фізічнай культуры ў Гахвенскай СШ Лунінецкага раёна Брэсцкай вобласці. З 1966 г. – трэнер па спартыўнай гімнастыцы Баранавіцкай ДЮСШ № 2, настаўнік фізічнага выхавання гімназіі № 1 г. Баранавічы. Ганаровае званне “Заслужаны трэнер БССР” прысвоена ў 1973 г.

 

 

Алфавітны паказальнік персаналій