(02.03.1937–21.10.1999)
пісьменнік

Анатоль Іванавіч Станкевіч нарадзіўся ў в. Жарабковічы Ляхавіцкага раёна Брэсцкай вобласці. У 1955 г. скончыў Слонімскае рамеснае вучылішча чырвонадрэўшчыкаў. З 1959 г. жыў і працаваў у Баранавічах. Пісаў вершы на рускай і беларускай мовах. У 1972-1980 гг. узначальваў Баранавіцкае літаратурнае аб’яднанне “Плынь”, у 1989-1993 гг. – літаратурнае аб’яднанне “Ліра” пры Палацы культуры і тэхнікі. У 1994 г. стварыў на Баранавіцкім станкабудаўнічым заводзе літаратурнае аб’яднанне “Жнівень”. Першая кніга вершаў “Билет до станции Счастье” была надрукавана ў калектыўным зборніку ў 1983 г. У красавіку 1999 г. прыняты ў Саюз беларускіх пісьменнікаў. Акрамя літаратурнай творчасці захапляўся лясной скульптурай. У 2010 г. адкрыта мемарыяльная дошка на доме, дзе жыў паэт у апошнія гады.
|
|




