Міхаіл Аляксандравіч Скіпар
(1927–12.09.2015)
настаўнік, Ганаровы грамадзянін Баранавіцкага раёна

Міхаіл Аляксандравіч Скіпар нарадзіўся ў в. Льнянікі Баранавіцага раёна. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. У 1949–1950 гг. – дырэктар Дома культуры ў в. Моўчадзь Баранавіцкага раёна. У 1950-1957 гг. – 2–і сакратар Гарадзішчанскага райкама ЛКСМБ, 1–ы сакратар Быценскага райкама ЛКСМБ, загадчык аддзела Быценскага райкама КПБ. У 1957-1960 гг. настаўнік, дырэктар Быценскай СШ рабочай моладзі, у 1960-1964 гг. дырэктар Любішчыцкай СШ Івацэвіцкага раёна, у 1964-1988 гг. загадчык аддзела народнай адукацыі Баранавіцкага райвыканкама. Узнагароджаны ордэнамі: Айчыннай вайны І ступені, “Знак пашаны” (2005), 13 медалямі. Выдатнік асветы СССР, выдатнік народнай асветы БССР (1978). З 1987 г. быў кіраўніком Баранавіцкай раённай ветэранскай арганізацыі. Прысвоена званне “Ганаровы грамадзянін Баранавіцкага раёна” (2007). У 2016 г. Гарадзішчанскай сярэдняй школе прысвоена імя М. А. Скіпара.
|
|




