Саўко Міхаіл Уладзіміравіч
(1937–05.07.2012)
дырэктар Баранавіцкага камбіната жалезабетонных канструкцый,
заслужаны работнік прамысловасці

Міхаіл Уладзіміравіч Саўко нарадзіўся ў в. Павелкава Дзяржынскага раёна Мінскай вобласці. Закончыў Беларускі лесатэхнічны інстытут (1960). З 1960 г. на Баранавіцкім заводзе жалезабетонных вырабаў будаўнічага трэста № 25: майстар, старшы майстар, старшы інжынер тэхнічнага аддзела, галоўны інжынер завода. З 1979 г. дырэктар Баранавіцкага камбіната жалезабетонных канструкцый. Узнагароджаны ордэнам “Знак Пашаны” (1986). У 1993 г. прысвоена ганаровае званне “Заслужаны работнік прамысловасці”.




