pcpi6

Іосіф Іусцінавіч Санкоўскі

(16.03.1897–04.01.1962)

генерал-лейтэнант

1603

 

Іосіф Іусцінавіч Санкоўскі нарадзіўся ў г. Рыга Ліфляндскай губерні Расійскай імперыі ў сям’і рабочага. З лютага 1943 г. на франтах Вялікай Айчыннай вайны. У баях пад Курскам быў цяжка паранены. У час Беларускай наступальнай аперацыі камандаваў 69-й стралковай дывізіяй, якой за вызваленне г. Баранавічы прысвоена ганаровая назва “Баранавіцкая”. З верасня 1944 г. па кастрычнік 1946 г. генерал І. І. Санкоўскі – намеснік камандуючага 2-й Польскай арміі, разам з якой прайшоў з баямі ад граніц СССР да ракі Эльба. Пасля вайны заставаўся служыць у Польскай арміі. У 1946 г. вярнуўся на радзіму, працаваў у ваенных вучэбных установах, працягваў падрыхтоўку кадраў для арміі. У 1958 г. выйшаў у запас. Рашэннем гарадскога выканаўчага камітэта 23 ліпеня 1964 г. вуліца Анісімаўская ў г. Баранавічы стала насіць імя генерала І. І. Санкоўскага.

 

 

Алфавітны паказальнік персаналій