(27.01.1932–16.03.2015)
вучоны ў галіне траўматалогіі і артапедыі, акадэмік НАН Беларусі.

Аляксандр Уладзіміравіч Руцкі нарадзіўся ў в. Бартнікі Баранавіцкага раёна ў сям’і сялян. У 1949 г. скончыў сярэднюю школу ў г. Баранавічы, потым Мінскі медыцынскі інстытут (1955). З 1961 г. у Беларускім дзяржаўным інстытуце ўдасканалення ўрачоў Міністэрства аховы здароўя СССР. У 1991 г. абраны членам-карэспандэнтам, а ў 2003 г. – акадэмікам Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, доктар медыцынскіх навук (1975), прафесар (1977). Аўтар больш за 275 навуковых прац, у тым ліку 8 манаграфій, 3 даведнікаў, мае 17 патэнтаў і аўтарскіх пасведчанняў. За цыкл работ па распрацоўцы і ўкараненню ў практыку хірургіі новых метадаў дыягностыкі і лячэння ў 1992 г. удастоены Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь. Узнагароджаны ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга (1971), ордэнам Дружбы народаў (1981), медалямі. Званне “Заслужаны дзеяч навукі БССР” прысвоена ў 1982 г.
|
|




