pcpi6

Андрэй Міхайлавіч Пугач

(01.01.1947)

паэт, пісьменнік, спевак, публіцыст, выкладчык кафедры эканомікі і міжнародных эканамічных адносін у АП БДСГА.

0101.3

 

Андрэй Міхайлавіч Пугач нарадзіўся ў в. Звераўшчына Баранавіцкага раёна. У 1969 г. закончыў эканамічны факультэт Беларускай сельскагаспадарчай акадэміі. Працаваў у сельскай гаспадарцы, потым служыў у арміі. Пасля арміі прышоў працаваць выкладчыкам на кафедру эканомікі Беларускай сельскагаспадарчай акадэміі. Кіраўнік карэспандэнцкага пункта БДСГА. Зборнік “Акадэмія: людзі і іх справы” – вынік працы журналісцкай дзейнасці. У ім сабраны нарысы і рэпартажы аб важных падзеях у жыцці Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі і яе людзях. З’яўляецца кіраўніком акадэмічнага літаратурна-мастацкага аб’яднання “Парнас”. Саліст народнага аркестра духавых інструментаў і народнага хору ветэранаў “Спадчына”, самадзейны паэт. Лаўрэат усесаюзных і рэспубліканскіх фестываляў народнай творчасці самадзейных калектываў. Уладальнік  мноства ганаровых грамат  міністэрстваў і ведамстваў Рэспублікі Беларусь і Магілёўшчыны.

 

 

Алфавітны паказальнік персаналій