(12.02.1912–25.12.1980)
чыгуначнік, Герой Сацыялістычнай Працы

Іван Пятровіч Першукевіч нарадзіўся ў в. Пятрэвічы Баранавіцкага раёна Брэсцкай вобласці ў сялянскай сям’і. Працаваў мулярам, потым слесарам дэпо ст. Орша. У 1934-1936 гг. служыў у Чырвонай Арміі. З 1939 г. пасля заканчэння трохгадовай тэхнічнай школы працаваў машыністам паравознага дэпо чыгуначнай станцыі ў Кіраўскай вобласці. У Вялікую Айчынную вайну стаў ініцыятарам скораснага ваджэння франтавых эшалонаў. У ліпені 1942 г. года быў узнагароджаны медалём “За працоўную доблесць”. У кастрычніку 1943 г. “за асаблівыя заслугі ў забеспячэнні перавозак для фронту і народнай гаспадаркі і выдатныя дасягненні ў аднаўленні чыгуначнай гаспадаркі ў цяжкіх умовах ваеннага часу” прысвоена званне Героя Сацыялістычнай Працы з уручэннем ордэна Леніна і залатога медаля “Серп і Молат”. Уручаны знак “Ганаровы чыгуначнік”. У 1946 г. вярнуўся ў Беларусь. Працаваў машыністам-інструктарам паравознага дэпо г. Баранавічы. Дэпутат Вярхоўнага Савета БССР (1947-1959 гг.). У жніўні 1957 г. узнагароджаны ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга. Яго імем названа вуліца ў г. Баранавічы.
|
|




