pcpi6

Вадзім Іосіфавіч Пасюкевіч

(23.03.1932)

вучоны-геолаг

2303

 

 

Вадзім Іосіфавіч Пасюкевіч нарадзіўся ў в. Звёздная (Муцькавічы) Баранавіцкага раёна. Скончыў геолага-геаграфічны факультэт БДУ (1956). У 1956-1998 гг. – у Беларускай геолага-гідрагеалагічнай экспедыцыі. Пад яго кіраўніцтвам адкрыты Аколаўскае, Навасёлкаўскае радовішчы жалезных руд, шэраг крыніц мінеральных вод, радовішчы будаўнічых матэрыялаў. Аўтар болей 60 навуковых прац, у тым ліку 2 манаграфій, па геалагічнай будове і карысных выкапнях Беларусі, методыцы іх вывучэння. Удзельнічаў у складанні геалагічных, геамарфалагічных карт і карт карысных выкапняў. Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі ў 1978 г.

 

 

Алфавітны паказальнік персаналій