pcpi6

Барыс Аляксандравіч Мічурын

(01.01.1917–1997)

Ганаровы грамадзянін Баранавіцкага раёна

0101

Барыс Аляксандравіч Мічурын  нарадзіўся ў г. Зайсан Усходне-Казахстанскай вобласці. У 1938 г. закончыў сельскагаспадарчы тэхнікум у г. Сяміпалацінску, у 1939 г. – малодшы навуковы супрацоўнік Сяміпалацінскай абласной вопытнай станцыі жывёлагадоўлі. Удзельнік партызанскага руху ў Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны  (красавік 1942 г. – ліпень 1944 г. – камандзір партызанскай брыгады “25 гадоў БССР”). У 1944-1945 гг. – памочнік начальніка грузавой службы па кадрах Брэст-Літоўскай чыгункі, у 1945-1946 гг. – намеснік Навагрудскага райпрадстаўніка пры галоўным прадстаўніцтве Савета Міністраў БССР па эвакуацыі. У 1946-1948 гг. – намеснік дырэктара Ястрамбельскага спіртзавода, у 1948-1951 гг. – дырэктар Вальнянскага плодавінзавода Баранавіцкага аблхарчпрома, у 1951-1953 гг. – начальнік цэха кансервавага завода “Змычка” (г. Растоў), у 1953-1972 гг. – зменны майстар завода “Чырвоны Аксай” (г. Растоў). Узнагароджаны  ордэнам Чырвонага Сцяга, медалямі “Партызану Айчыннай вайны” І ступені, “За перамогу над Германіяй”, “За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне”. Званне “Ганаровы грамадзянін Баранавіцкага раёна” прысвоена 8 мая 1974 г.

 

 

Алфавітны паказальнік персаналій