Іван Казіміравіч Міхалкевіч
(12.01.1937– 27.02.2005)
спецыяліст у галіне вытворчасці і ўкаранення сыстэм кіравання

Іван Казіміравіч Міхалкевіч нарадзіўся ў в. Гута Баранавіцкага раёна. Пасля школы паступіў і закончыў Брэсцкі інжынерна-будаўнічы інстытут (1972). З 1965 г. на Брэсцкім электрамеханічным заводзе: намеснік начальніка, начальнік цэха, з 1977 г. намеснік галоўнага інжынера, намеснік дырэктара. У 1988 г. – дырэктар Ровенскага радыётэхнічнага завода (Украіна). Удзельнік разработак і арганізатар сярыйнай вытворчасці складаных сістэм кіравання спецыяльнага назначэння. Атрымаў Дзяржаўную прэмію СССР (1977).
|
|




