Ігар Аляксандравіч Мацвееў
(18.02.1952)
пісьменнік, перакладчык

Ігар Аляксандравіч Мацвееў нарадзіўся ў г. Баранавічы. Скончыў перакладчыцкі факультэт Мінскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута замежных моў. Працаваў перакладчыкам на будаўніцтве суднабудаўнічага завода ў Індыі. Выкладаў англійскую мову ў СШ № 7. Вёў перадачы на гарадскім радыё. Шмат займаўся перакладамі з англійскай мовы мастацкіх твораў замежных пісьменнікаў. Друкуецца з 1978 г. (вершы, гумарэскі, малюнкі, апавяданні, мініяцюры, нарысы, артыкулы). У апошнія гады пабываў у Індыі, Іране, Іраку, Іарданіі, Катары, Пакістане, Судане і іншых краінах. Выступае як аўтар дарожных нататкаў, знаёміць чытачоў з краінамі, дзе ён працаваў. На працягу многіх гадоў плённа супрацоўнічае з беларускімі выдавецтвамі, шмат артыкулаў апублікавана ў газетах “Знамя юности”, “Советская Белоруссия”, “Музыкальная газета”, “Знамя коммунизма” і іншых, часопісах “Политический собеседник”, “Родник”. Яго пяру належаць творы “Записки 13-го”, “Рецепт кекса с орехами”, “Тайна магнитофонной кассеты”, “Отпуск за свой счет”, “Прощай, Багдад”, “Помоги мне”, “Пепел сгоревшей любви” і інш.
|
|




