Васіль Сямёнавіч Майсюк
(25.02.1937–2005)
фотамастак

Васіль Сямёнавіч Майсюк нарадзіўся ў в. Калеснікі Баранавіцкага раёна. Фотамастак-аматар. Асноўная тэма работ – родная прырода, тыя мясціны, дзе ён нарадзіўся і вырас: непаўторныя навакольныя краявіды роднай Моўчадзі, Баранавіч розных гадоў, ціхаплыннай Мышанкі, хуткага Нёмана... Ім зроблены тысячы фотаздымкаў, якія змяшчаліся на старонках такіх выданняў, як “Літаратура і мастацтва”, “Культура”, “Голас Радзімы”, “Наш край”, “Наша слова” і іншых. Памёр у 2005 г.
|
|




