Лазар Самуілавіч Лейкін
(1922–18.04.1980)
вучоны, галоўны ўрач Баранавіцкага скурна-венерычнага дыспансера

Лазар Самуілавіч Лейкін нарадзіўся ў г. Віцебск. У 1939 г. паступіў у Віцебскі медінстытут. З 1942 г. – на франтах Вялікай Айчыннай вайны. У 1946 г. закончыў 2-і Маскоўскі медінстытут. З 1946 г. – у Баранавічах, у 1946-1980 гг. – галоўны ўрач Баранавіцкага скурна-венерычнага дыспансера. Кандыдат медыцынскіх навук (1963). Вобласць навуковых інтарэсаў: эксперыментальна-клінічныя даследаванні прымянення фармацэўтычнага прэпарата эпіліна пры лячэнні скурных паражэнняў валасістай часткі галавы; лячэнне дэрматолага-венералагічных захворванняў.
|
|




