Самуіл Барысавіч Корж
(1902–1983)
вучоны, першы галоўны ўрач Баранавіцкага анкалагічнага дыспансера.

Самуіл Барысавіч Корж нарадзіўся ў г. Кахоўка Херсонскай вобласці. У 1926 г. закончыў Адэскі медінстытут. У 1939 г. абараніў кандыдацкую дысертацыю. З 1945 г. – у Баранавічах, галоўны ўрач Баранавіцкай абласной бальніцы, з 1947 г. – галоўны ўрач Баранавіцкага абласнога анкалагічнага дыспансера, у 1954-1971 гг. – галоўны ўрач гарадскога анкалагічнага дыспансера. Лячэбную дзейнасць сумяшчаў з выкладніцкай у Баранавіцкім настаўніцкім інстытуце і Баранавіцкім медвучылішчы. У 1978 г. пераведзены на работу ў Мінскі гарадскі анкалагічны дыспансер.
|
|




