Мікалай Уладзіміравіч Даменікан
(01.03.1932–15.02.2012)
партыйны дзеяч, Герой Сацыялістычнай Працы

Мікалай Уладзіміравіч Даменікан нарадзіўся ў в. Трускава Нясвіжскага раёна Мінскай вобласці. Закончыў Ленінградскі ветэрынарны інстытут (1955) і Мінскую завочную вышэйшую партыйную школу пры ЦК КПСС (1971). У 1961-1964 гг. – дырэктар эксперыментальнай базы “Вольна–Чэрніхава”. З 1964 г. – намеснік начальніка Брэсцкага абласнога ўпраўлення вытворчасці і загатовак сельскагаспадарчых прадуктаў, затым першы намеснік начальніка гэтага ўпраўлення. З 1971 г. –старшыня Кобрынскага райвыканкама. З 1973 г. – першы сакратар Баранавіцкага райкама КПБ, старшыня Баранавіцкага райкама Савета народных депутатаў. Званне Героя Сацыялістычнай Працы прысвоена 5 снежня 1985 г. за поспехі ў павелічэнні вытворчасці прадуктаў жывёлагадоўлі, датэрміновае выкананне плана 11-й пяцігодкі і праяўлены працоўны гераізм. Узнагароджаны ордэнамі Працоўнага Чырвонага Сцяга (двойчы), “Знак Пашаны”, медалямі.
|
|




