(сапр. Аляксандр Уладзіміравіч Прушынскі)
(11.03.1887–20.07.1920)
беларускі паэт

Алесь Гарун (сапр. Аляксандр Уладзіміравіч Прушынскі) – беларускі паэт, празаік, драматург, публіцыст, грамадскі дзеяч. Нарадзіўся ў фальварку Новы Двор (цяпер у межах Мінску) у беднай сям’і выхадцаў з вёскі Пастарынне Сталовіцкай воласці Наваградскага павета (цяпер Баранавіцкі раён). Жыхаром гэтай вёскі ўсё жыццё лічыліся не толькі бацькі паэта Уладзімір Каятанавіч і Соф’я Іванаўна Прушынскія, але і сам Алесь, хоць ён жыў і вучыўся ў Мінску. У 1904 г. актыўна ўключыўся ў падпольную рэвалюцыйную дзейнасць. У ліпені 1908 г. Віленскай судовай палатай асуджаны на ссылку і пажыццёвае пасяленне ў Сібіры. Сасланы ў Іркуцкую губерню. Вярнуўся ў Мінск у верасні 1917 г. Раннія творы не зберагліся. Пісаў пераважна лірычныя вершы, якія вызначаюцца меладычнасцю, спалучэннем філасофскай заглыбленасці з публіцыстычнасцю і тонкім лірызмам, творчым засваеннем фальклорных традыцый. Адментасць прозы А. Гаруна – яе ідэйна-тэматычнае багацце.
|
|




