Аляксандр Іовіч Валошын
(01.01.1922–22.09.1989)
ваенны, Герой Савецкага Саюза, Ганаровы грамадзянін г. Баранавічы

Аляксандр Іовіч Валошын нарадзіўся ў г. Екацярынаслаў (Днепрапятроўск, Украіна). Пасля заканчэння школы паступіў і ў 1939 г. закончыў Днепрапятроўскі аэраклуб, у 1941 г. – Качынскую Чырвонасцяжную школу пілотаў імя Мяснікова. З першых дзён Вялікай Айчыннай вайны – на фронце. За гераізм і мужнасць у барацьбе з нямецка-фашысцкімі захопнікамі 27 чэрвеня 1945 г. прысвоена званне Героя Савецкага Саюза. Пасля вайны прадоўжыў службу ў арміі. З 1972 г. – палкоўнік запасу. Жыў у г. Баранавічы. 21.03.1975 г. прысвоена званне “Ганаровы грамадзянін г. Баранавічы”. У 2008 г. у мікрараёне “Бараўкі” адной з вуліц горада прысвоена імя Аляксандра Валошына.
|
|




