Васілій Васільевіч Бушчык
(26.02.1952)
вучоны-палітолаг, філосаф і сацыёлаг

Васілій Васільевіч Бушчык нарадзіўся ў в. Вяршок Баранавіцкага раёна. У 1977 г. скончыў філасофскае аддзяленне Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. З 1985 г. – у Інстытуце філасофіі і права АН БССР: аспірант, навуковы супрацоўнік. У перыяд з 1990 па 2002 гг. працаваў у Інстытуце сацыялогіі, прайшоўшы шлях ад навуковага сакратара да дырэктара інстытута. Доктар палітычных навук (2000), кандыдат філасофскіх навук (1988). З 2002 г. – у Беларускім дзяржаўным педагагічным універсітэце імя М. Танка: прафесар (2002), загадчык кафедры філасофіі (2003), з 2005 г. – прарэктар па навуковай рабоце. У сферу навуковых інтарэсаў уваходзяць сацыяльная філасофія, палітычныя навукі, сацыялогія палітыкі. Аўтар звыш 100 навуковых публікацый, у тым ліку 6 манаграфій. Член рэдакцыйных саветаў часопісаў “Беларускі гістарычны часопіс”, “Иппокрена”. Указам Прэзідэнта РБ ад 13.12.2011 г. № 574 прызначаны членам Цэнтральнай камісіі РБ па выбарам і правядзенню рэспубліканскіх рэферэндумаў.
|
|




