pcpi6

Іван Юдаевіч Андрэеў

(12.03.1897–08.04.1988)

Ганаровы грамадзянін г. Баранавічы

1203

Іван Юдаевіч Андрэеў нарадзіўся ў в. Танцырэі Пескаўскага павета Варонежскай губерні ў сям’і селяніна. У 1913 г. працаваў рабочым па рамонту чыгуначных пуцей на ст. Звягінцава. Удзельнік Першай сусветнай вайны. У 1916 г. быў прызваны ў царскую армію, скончыў вучэбную каманду і атрымаў званне “старшы унтэр-афіцэр”. Удзельнік рэвалюцыйных падзей 1917 г., ветэран Вялікай Айчыннай вайны. Пасля звальнення ў запас працаваў на адказных пасадах. З снежня 1947 г. – дырэктар мелькамбіната № 21 г. Баранавічы. З 1961 г. – персанальны пенсіянер рэспубліканскага значэння. Узнагароджаны ордэнамі Леніна, Айчыннай вайны 2-й ступені, Чырвонай Зоркі, медалямі. 21.12.1981 г. І. Ю. Андрееву прысвоена званне “Ганаровы грамадзянін г. Баранавічы”. Рашэннем гарадскога Савета дэпутатаў ад 26.06.2008 г. адна з вуліц мікрараёна Бараўкі названа імем Андрэева Івана Юдаевіча.

 

 

Алфавітны паказальнік персаналій