Ірына Мезенцава-Здановіч
Ірына Васільеўна Мезенцава нарадзілася 10 кастрычніка 1946 г. у в. Корнадзь Свіслацкага раёна Гродзенскай вобласці. У 1951 г. пераехала ў г. Ваўкавыск. Скончыла ваўкавыскую школу № 3. З 1964 г. жыве ў г. Баранавічы. Скончыла Баранавіцкі тэхнікум лёгкай прамысловасці. Працавала на Баранавіцкім вытворчым баваўняным аб’яднанні. Аўтар зборнікаў “Никогда не поздно” (2013), “Земные мгновенья” (2016), “И на снегу расцветают розы” (2018). Друкавалася ў альманахах “Гоман” і “Талент”, калектыўных сборніках “Літаўра”, “Гаманлівае дрэва любові”, “Крыніца дабрыні”, газетах “Друг пенсионера”, “Наш край”. Член літаратурна-творчага аб’яднання “Купальскія зоры”. Піша песні, іграе на гітары. Узначальвае клуб “Никогда не поздно”. Неаднаразовы пераможца ў намінацыі аўтарскай песні у рэспубліканскіх конкурсах. Выступае з аўтарскай праграмай падчас дабрачынных канцэртаў у цэнтрах па догляду за хворымі і інвалідамі.




