(25.11.1936–04.05.2014)
беларускі гісторык

Іван Платонавіч Крэнь нарадзіўся ў в. Кузявічы Баранавіцкага раёна. Скончыў Гродзенскі педагагічны інстытут (1959). У 1959–1967 гг. працаваў настаўнікам. З 1967 г. выкладаў у Гродзенскім педагагічным інстытуце (з 1978 універсітэце) – старшы выкладчык, дацэнт, з 1990 г. – загадчык кафедры гісторыі Беларусі, з 1995 г. – дэкан факультэта гісторыі і культуры. Кандыдат гістарычных навук (1981), прафесар (1991). Напрамкі навуковай дзейнасці: дзейнасць грамадскіх арганізацый (прафсаюзаў і інш.), гісторыя населеных пунктаў Гродзеншчыны, гістарычнае краязнаўства. Даследаваў навукова-метадычнае забеспячэнне курсаў гісторыі Беларусі і дапаможных гістарычных дысцыплін.
|
|




