pcpi6

Жмойдзяк Расціслаў Афанасьевіч

(24.12.1936–12.01.2018)

географ, картограф

2412

 

     Расціслаў Афанасьевіч Жмойдзяк нарадзіўся ў в. Яжона Баранавіцкага раёна . У 1954 г. на выдатна скончыў Ганцавіцкае педагагічнае вучылішча. Паступіў на геаграфічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Пасля яго заканчэння працаваў навуковым супрацоўнікам Навукова-даследчага інстытута Эканомікі і арганізацыі сельгасвытворчасці Акадэміі сельскагаспадарчых навук БССР. З сакавіка 1961 г. педагагічная і навуковая дзейнасць Р. А. Жмойдзяка звязана з Беларускім дзяржаўным універсітэтам, дзе ён прайшоў шлях ад асістэнта да прафесара. З 1971 па1983 гг. быў намеснікам дэкана, а з 1983 па1998 гг. – дэкан геаграфічнага факультэта. Адначасова, з 1980 па 2003 гг. – загадчык кафедры геадэзіі і картаграфіі. У 1968 г. абараніў кандыдацкую дысертацыю на тэму “Спецыялізацыя і размяшчэнне сельскай гаспадаркі Мінскай вобласці”. У 1989 г. яму было прысвоена званне прафесара. Р. А. Жмойдзяк прымаў актыўны ўдзел у грамадскім жыцці ўніверсітэта:  член Прэзідыума і секцыі картаграфіі навучальна-метадычнага аб’яднання па геаграфічнай адукацыі ўніверсітэтаў СССР, член рэдкалегіі часопісаў “Вестник БГУ” і “Падарожнiк”. У 1996 г. Р. А. Жмойдзяк абраны членам-карэспандэнтам Міжнароднай Акадэміі навук экалогіі і бяспекі жыццядзейнасці (МАНЭБ). Р. А. Жмойдзяк – аўтар каля 200 навуковых і навучальна-метадычных прац, падручнікаў для ВНУ па тапаграфіі і картаграфіі. Шмат увагі надае падрыхтоўцы выданняў картаграфічнай прадукцыі. Пад кіраўніцтвам Р. А. Жмойдзяка падрыхтаваны вучэбны Атлас Рэспублікі Беларусь (1990, 1998, 2000 ). За значны ўклад у развіццё геаграфічнай навукі, падрыхтоўку кваліфікаваных спецыялістаў – географаў-картографаў, прапаганду геаграфічных ведаў Р. А. Жмойдзяк узнагароджаны Ганаровай граматай Вярхоўнага Савета БССР, нагрудным знакам МінВНУ СССР “За отличные успехи в работе”, знакам “Отличник картографии” Галоўнага ўпраўлення геадэзіі і картаграфіі пры Савеце Міністраў СССР, граматай XXIII Міжнароднага геаграфічнага кангрэса, ганаровымі граматамі і медалём Геаграфічнага таварыства СССР і інш. У 1992 г. прафесару Р. А. Жмойдзяку прысвоена ганаровае званне “Заслужаны работнік народнай адукацыі Рэспублікі Беларусь”.

 

 

Алфавітны паказальнік персаналій