pcpi6

Майсюк Уладзімір Георгіевіч

(27.10.1976)

музыкант

2710

 

      Уладзімір Георгіевіч Майсюк нарадзіўся ў в. Гірмантаўцы Баранавіцкага раёна. У 1995 г. закончыў Баранавіцкае дзяржаўнае музычнае вучылішча па класу класічнай гітары. У 1995–1999 гг. вучыўся на факультэце мастацтваў Інстытута сучасных ведаў ім. А. М. Шырокава. Больш за дзесяць гадоў іграе ў міжнародных праектах: Cinderella Rockefella (Канада), In–Tune (Аўстралія – Новая Зеландзія – Калумбія). Самы тытулаваны беларускі гітарыст на міжнародным узроўні. У 2010 г. увайшоў у топ-10 канкурсантаў сусветнага конкурсу Guitar Idol. У гэтым жа годзе заняў першае месца на конкурсе Fusion Funk Guitar. Аўтар сольнага альбома “Fretwalk” (01.08.2013).

 

 

Алфавітны паказальнік персаналій