pcpi6

Дубейка Васіль Міхайлавіч

(21.10.1961)

краязнаўца

дырэктар Цешаўлянскай сярэдняй сад-школы

2110

 

Васіль Міхайлавіч Дубейка нарадзіўся ў в. Сямігосцічы Столінскага раёна Брэсцкай вобласці.  У 1987 г. завочна скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт. З 1985 г. жыве і працуе ў Баранавіцкім раёне.  Настаўнічаў у Вялікасваротаўскай школе, Навамышскім ПТВ-156, выкладаючы гісторыю і геаграфію, быў метадыстам па краязнаўстве раённай дзіцячай турбазы ў Палонцы. З 1995 г. узначальваў Пастарынскую базавую, а цяпер –  Цешаўлянскую сярэднюю сад-школу. В. М. Дубейка  належыць да ліку рупліўцаў на ніве краязнаўчай працы, удзельнік канферэнцый розных рангаў, у тым ліку і міжнародных. Адзін з аўтараў кнігі “Памяць: Баранавічы і Баранавіцкі раён”. Аўтар краязнаўчых кніг : “На беразе Мышанкі” (2018), “Багрымаў Крашын” (2019), “Паходжанне назваў населеных пунктаў Баранавіцкага раёна” (2019).

 

 

Алфавітны паказальнік персаналій