pcpi6

Грэсь Аркадзь Аляксандравіч

(20.11.1941)

урач

вучоны ў галіне ўралогіі

2011

 

Аркадзь Аляксандравіч Грэсь нарадзіўся ў в. Жабінцы Баранавіцкага раёна. У 1964 г. скончыў Гродзенскі медыцынскі інстытут. У 1970 г. абараніў кандыдацкую дысертацыю. У 1975 г. яму прысвоена званне дацэнта.  З 1971 г. – асістэнт Беларускага інстытута ўдасканалення ўрачоў (цяпер Беларуская медыцынская акадэмія паслядыпломнай адукацыі), з 1991 г. – загадчык кафедры гэтага інстытута. У 1984 г. А. А. Грэсю прысвоена званне доктара медыцынскіх навук. З 1990 г. – галоўны пазаштатны ўролаг Міністэрства аховы здароўя. У 1991 г. арганізаваў Рэспубліканскі андралагічны цэнтр і андралагічнае аддзяленне ў Мінскай абласной бальніцы. У дальнейшым садзейнічаў адкрыццю андралагічных паліклінічных прыёмаў ва ўсіх абласных цэнтрах. С 1989 по 1992 гг. – дэкан хірургічнага факультэта Беларускай медыцынскай акадэміі паслядыпломнай адукацыі. Аўтар навуковых прац па лячэнню неўрагенных растройстваў мочаспускання, запаленчых хвароб нырак, прастаты. Намеснік старшыні Беларускай асацыяцыі ўролагаў, член Еўрапейскай і Сусветнай асацыяцый уролагаў, Міжнароднай акадэміі герантолагаў, прафесіянальнай асацыяцыі андролагаў Расіі. Узнагароджаны дыпломам лаўрэата выставы навукова-тэхнічнай творчасці моладзі ВДНГ (Масква, 1973), Ганаровымі граматамі Міністэрства аховы здароўя, медалём Пірагова і медалём “20 гадоў Перамогі над фашысцкай Германіяй”.

 

 

 

Алфавітны паказальнік персаналій