pcpi6

Аддзел абанемента ЦГБ імя В. Таўлая

Час працы: панядзелак-чацвер: 10:00 - 19:00, субота-нядзеля: 09:00 - 13:00, 14:00 - 18:00. Выхадны дзень - пятніца. Санітарны дзень - другая серада месяца.  т. 64-31 94.

Aбслугоўвае чытачоў, якія жадаюць узяць кнігі дадому. Фонд аддзела на 01.01.2026 г.састаўляе каля 60 тыс. экзэмпляраў дакументаў універсальнай тэматыкі. Выдзелены кніжныя калекцыі: духоўнай літаратуры "Свет праваслаўя" з відэатэкай; літаратуры на польскай мове; мемуарнай літаратуры. Выпісваецца 31 часопісаў і 14 газет. Тут праводзяцца Праваслаўныя чытанні "Духоўнасць і кніга", праваслаўныя кінасеансы, Тыдні абітурыента. Доўгі час папулярнасцю ў гараджан карысталіся беларускія дні "Гаворым па-беларуску". Чытачамі абанемента з’яўляюцца 3 тыс. чалавек, штогод яны наведваюць падраздзяленне больш за 21 тысячу разоў. Ім прапануецца багаты выбар мастацкай літаратуры розных жанраў, навуковыя і папулярныя галіновыя выданні (у т.л. вучэбныя дапаможнікі), перыёдыка,  электронныя дакументы. 

 

Аддзел галіновай літаратуры ЦГБ імя В. Таўлая
Читальный залЧас працы: панядзелак-чацвер: 10:00 - 19:00, субота- нядзеля: 09:00 - 13:00, 14:00 - 18:00. Выхадны дзень: пятніца. Санітарны дзень - другая пятніца месяца.  т. 64-31-94.

Прапануе наведвальнікам для работы бібліятэчны фонд больш за 65 тысяч выданняў універсальнага зместу, многія з якіх – адзіныя экзэмпляры ў горадзе. Фарміруюцца фонды беларускай мастацкай і галіновай літаратуры, перыёдыкі, электронных матэрыялаў. Прапагандуючы культурна-гістарычную спадчыну Беларусі, праводзяцца святы кнігі, Дні ведаў, экскурсійна-інфармацыйныя гадзіны "Славутыя імёны Беларусі", цыклы гучных чытанняў "Чытаем па-беларуску", афармляюцца цыклы выставак «Вытокі беларускай культуры», «Пісьменнікі-юбіляры Беларусі». Наведвальнікам залы галіновай літаратуры прапануюцца дакументальныя фільмы мультымедыйнага вучэбнага комплексу - кінастужкі аб беларускіх пісьменніках, гістарычных асобах і дзеячах мастацтва. З 2019 года на базе залы галіновай літаратуры дзейнічае літаратурна-творчае аб'днанне "Купальскія зоры", якое аб'ядноўвае баранавіцкіх паэтаў і пісьменнікаў.  Арганізаваны 3 аўтаматызаваных працоўныя месцы для чытачоў.

 Асаблівае месца сярод шматлікай друкаванай прадукцыі займаюць газеты і часопісы. Рэпертуар беларускай і расійскай перыёдыкі складае 58 назвы (41 часопіс, 17 газет). Па значнасці, аператыўнасці і запатрабаванасці карыстальнікамі перыёдыка ў  бібліятэцы - на першым месцы. З дапамогай шырокага кола перыядычных выданняў работнікі бібліятэкі могуць задавальняць разнастайныя інфармацыйныя запыты чытачоў нават пры ўмове недастатковага камплектавання кніжных фондаў. У пошуках інфармацыі чытачы звяртаюцца да розных крыніц і нярэдка знаходзяць неабходнае іменна ў часопісах і газетах.
У аддзеле наведвальнікі могуць знаёміцца з новымі нумарамі газет і часопісаў (так званай "прэсай сённяшняга дня"), але асаблівы гонар супрацоўнікаў - выданні мінулых гадоў. Газеты тут захоўваюцца не менш 10 гадоў, часопісы - дзесяцігоддзямі. Сабрана калекцыя літаратурна-мастацкіх часопісаў за 40 апошніх гадоў. Публікацыі літаратурна-мастацкіх часопісаў 70-80-х і г.д. гадоў можна і сёння чытаць, вывучаць, выкарыстоўваць у вучобе і працы.

Штогод абслугоўваецца больш за 2800 тысячы карыстальнікаў. Агульная колькасць кнігавыдачы складае каля 47 тысяч дакументаў у год; колькасць наведванняў - больш за 15 тысяч разоў.

З 2020 г. тут размяшчаецца фонд агучанай літаратуры для людзей з аслабленым зрокам.

Фонд краязнаўства ЦГБ імя В. Таўлая

Час працы: панядзелак-чацвер: 10:00 - 19:00, субота-нядзеля: 09:00 - 13:00, 14:00 - 18:00. Выхадны дзень: пятніца. Санітарны дзень - другая серада месяца. т. 64-31-94.

Стварае ўнікальную калекцыю дакументаў аб гісторыі і сучасным жыцці горада і раёна. Значную частку фонда складаюць сфарміраваныя па тэмах і персаналіях папкі газетных і часопісных выразак, ксеракопій краязнаўчых матэрыялаў. На сённяшні дзень іх налічваецца болей за 200 назваў. Асаблівае месца сярод іх займаюць персанальныя інфармацыйныя дасье, прысвечаныя паэтам і пісьменнікам нашага краю (48), якія не толькі ўтрымліваюць публікацыі іх твораў у перыядычным друку, але і біяграфічныя і літаратуразнаўчыя матэрыялы, бібліяграфічныя спісы, фотаматэрыялы, алічбаваныя дакументы. Каштоўны краязнаўчы матэрыял на CD сабраны ў выніку конкурсу БД “Біяграфія роднага краю”: “Экалогія горада”, “Архітэктурныя помнікі горада”, “Гарады-пабрацімы г. Баранавічы”, “Гісторыя Паўночнага мікрараёна”, “Мастакі горада”, “Знакамітыя і пачэсныя людзі горада і раёна”, “Вуліцы горада”, “Помнікі, прысвечаныя Вялікай Айчыннай вайне” і іншыя.
У падраздзяденні збіраецца матэрыял аб жыцці і творчасці Валянціна Паўлавіча Таўлая: зборнікі вершаў, фотаэкспазіцыйны матэрыял, альбомы, архіў публікацый, падараваны бібліятэцы жонкай паэта і перапіска з ёй, кнігі з аўтографамі беларускіх пісьменнікаў, аўдыязапісы літаратурных вечарын, прысвечаных юбілейным датам В. Таўлая і г.д. Створаны на CD віртуальны музей паэта «Агнём гартаваны». Задавальняе чытачоў рэпертуар перыёдыкі, які ўключае ўсе мясцовыя і абласныя газеты. Падшыўкі газеты «Наш край» і яе папярэднікаў захоўваецца з пачатку 1945 года, "Интекс-пресс" з 1995 года, "Шаг" з 1997 года, «Зари» - з 80-х. Вядзецца краязнаўчая картатэка з 1961 года. Тут сабрана значная колькасць дакументаў аб гарадах-пабрацімах Баранавіч. У зале краязнаўства праходзяць прэзентацыі кніг мясцовых аўтараў, Таўлаеўскія чытанні, краязнаўчыя ўрокі, афармляюцца выстаўкі-календары да памятных дат рэгіёна.
 Забеспячэнне паўнаты збору і захаванне фондаў краязнаўчых дакументаў, іх прадастаўленне карыстальнікам - галоўная задача залы краязнаўства ЦГБ імя В.П. Таўлая. З гэтай мэтай актыўна папаўняецца рубрыка "Краязнаўства" на вэб-сайце цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы. 

 

Аддзел дзіцячай і замежнай літаратуры ЦГБ імя В. Таўлая 

Час працы: панядзелак-чацвер: 10:00 - 19:00, субота-нядзеля: 09:00 - 13:00, 14:00 - 18:00. Выхадны дзень – пятніца. Санітарны дзень: другая серада месяца.  т. 40-36-90.

Еmail: ds@tavlay-library.by

Еmail: in@tavlay-library.by

Абслугоўвае дзяцей, падлеткаў і дарослых. Прапануе мастацкую, галіновую літаратуру, перыядычныя выданні (25 найменняў часопісаў і газет). Забяспечвае патрэбнасці карыстальнікаў у выданнях на нямецкай, англійскай, французскай і іншых мовах. Значная частка фонда – CD, DVD, аудыя- і відэаматэрыалы. Чытачам прапануюцца: часопісы на нямецкай і англійскай мовах, настольныя гульні (у тым ліку і на замежных мовах), планшэты з развіваючымі і адукацыйнымі гульнямі, камп'ютар з выхадам у Інтэрнэт.  

Можна наведваць бібліятэку ўсёй сям'ёй: і бацькоў, і дзяцей чакаюць цікавыя і карысныя кнігі, разнастайныя мерапрыемствы.

Дакументны фонд на 01.01.2026 г. складае 19291 экзэмпляраў. Штогод абслугоўваецца больш за 3000 карыстальнікаў. Падпіска на перыядычныя выданні на 2026 год складае 25 найменняў: 22 часопісы і 3 газеты.

 Аддзел інфармацыйна-бібліяграфічнай работы ЦГБ імя В. Таўлая

oibr1.jpgЧас працы: панядзелак-чацвер: 10:00 - 19:00. Субота-нядзеля09:00 - 13:00, 14:00 - 18:00. Выхадны дзень: пятніца. Санітарны дзень: другая серада месяца. т. 64-32-10.

Стварае даведачна-бібліяграфічны апарат (каталогі, картатэкі, даведачна-інфармацыйны фонд). Тут працуе Цэнтр прававой інфармацыі, які дазваляе знайсці любы дакумент нарматыўна-заканадаўчага характару. Чытачы могуць здзяйсняць пошук інфармацыі па электроннаму каталогу бібліятэкі, да іх паслуг тэматычныя і  персанальныя бібліяграфічныя спіскі літаратуры, тэматычныя дасье, інфармацыйныя матэрыялы, фонд энцыклапедый, слоўнікаў і  даведнікаў, у т.л. на электронных носьбітах. Фонд на 01.01.2026 г. складае 1894 экз. Віртуальная даведачная служба "Спытай бібліятэкара" выконвае запыты анлайн-карыстальнікаў. На базе аддзела працуе публічны Цэнтр Прававой інфармацыі (ПЦПІ).  Тут штомесячна ладзяцца кансультацыі натарыўсаў. У 2024 годзе згодна вынікаў ІІ Рэспубліканскага конкурсу "Лучший публичный центр правовой информации" ў намінацыі "Лучший ПЦПИ центральной районной (городской) библиотеки" работа баранавіцкіх бібліятэкараў заняла ганаровае І месца.  Супрацоўнікі аддзела праводзяць заняткі па фарміраванню інфармацыйнай культуры карыстальнікаў, выконваюць тэматычныя, адрасныя, фактаграфічныя, удакладняючыя даведкі, здзяйсняюць рэдакцыю бібліяграфічных спіскаў чытачоў і індэксіраванне дакументаў. Штогод абслугоўвае больш за 300 карыстальнікаў. Кнігавыдача падраздзялення складае больш за 2 тысяч дакументаў. 

 

Аддзел маркетынгу і сацыякультурнай дзейнасці  

Час працы: панядзелак-пятніца: 8:30 - 17:00, выхадныя: субота, нядзеля, санітарны дзень: другая серада месяца. т. 64-31-96.

Прапануе чытачам інфармацыйна-метадычныя матэрыялы ў дапамогу арганізацыі выхаваўчай работы: сцэнарыі правядзення каляндарных святаў, распрацоўкі мерапрыемстваў па папулярызацыі здаровага ладу жыцця і прафілактыцы шкодных звычак, па арганізацыі вольнага часу дзяцей у час канікул, для правядзення пазашкольных мерапрыемстваў разнастайнай тэматыкі. Назапашаны значны сцэнарны матэрыял да правядзення літаратурна-паэтычных вечарын па творчасці беларускіх і замежных пісьменнікаў. Кіраўнікі дзіцячых тэатральных гурткоў, лялечных тэатраў змогуць знайсці тут рэпертуар для сцэнічных пастановак. Фонд інфармацыйна-метадычных выданняў папаўняецца за кошт расійскай і беларускай перыёдыкі (гл. “Інфармацыйны бюлетэнь “Падпіска”). Супрацоўнікам бібліятэк іншых сістэм і ведамстваў прапануюцца нарматыўна-заканадаўчыя дакументы па бібліятэчнай справе, выданні ў дапамогу арганізацыі дзейнасці бібліятэк, літаратура з вопыту работы беларускіх і замежных бібліятэк. На 01.01.2026 г. фонд складае 3946 экз.  

 

Аддзел фарміравання бібліятэчнага фонду ЦГБ імя В. Таўлая 
Час працы: панядзелак-пятніца: 08:30 - 17:00,  выхадныя – субота, нядзеля, санітарны дзень: другая серада месяца.  т. 40-36-91.
• ажыццяўляе фарміраванне фонда бібліятэк ЦБС: камплектаванне, дакамплектаванне
• ажыццяўляе падпіску перыядычных выданняў
• адлюстроўвае паступаючыя дакументы ў сістэме каталогаў
• стварае электронны каталог кніг
• сістэматызуе дакументы, паступаючыя ў фонд ЦБС
• займаецца рэкаталагізацыяй традыцыйных каталогаў.

У структуры аддзела выдзелены сектары дэпазітарнага захавання, арганізацыі і выкарыстання адзінага фонду ЦБС. Супрацоўнікі аддзела арганізуюць работу МБА.
Сектар дэпазітарнага кнігазахавання 
Час працы 08:30 - 17:00, т. 40-36-91
акумуліруе ў сваіх фондах (каля 8 тыс. экз.) літаратуру даўніх гадоў выдання, якая захавала сваю навуковую і пазнавальную каштоўнасць, але не карыстаецца масавым попытам у чытачоў. Нярэдка гэта адзіныя ў горадзе экзэмпляры. Сярод кніг сектара ёсць рарытэты: выданні канца ХІХ – пачатку ХХ стагоддзя, даваеннай пары, дакументы, якія выйшлі з друку ў савецкія часы (гл. “Рэдкія кнігі”). Тут знаходзіцца таксама калекцыя мініяцюрных кніг

Сектар арганізацыі і выкарыстання адзінага фонду 
Час працы 08:30 - 17:00, т. 40-36-91. 
     Кніжны фонд сектара налічвае больш за 28 тыс. экзэмпляраў. Галоўная мэта яго стварэння – арганізацыя кнігаабмена паміж структурнымі падраздзяленнямі цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы. Адбываецца гэта наступным чынам: 
- фарміраванне тэматычных падборак літаратуры па заяўленай тэме для бібліятэк-філіялаў, ці структурных падраздзяленняў ЦГБ;
- падбор кніг па заяўках чытачоў, накіраваных у сектар з бібліятэк-філіялаў, ці структурных падраздзяленняў ЦГБ;
- адбор літаратуры, якая карыстаецца попытам у чытачоў бібліятэк-філіялаў, ці структурных падраздзяленняў ЦГБ супрацоўнікамі гэтых падраздзяленняў.
 Фонд сектара арганізацыі і выкарыстання адзінага фонду адлюстраваны ў алфавітным і сістэматычным каталогах цэнтральнай гарадской бібліятэкі імя В.П. Таўлая. Пры ўзнікненні запытаў на дакументы з боку чытачоў, іх абслугоўванне адбываецца ў чытальнай зале літаратуры па мастацтву.
 У чытальнай зале ЦГБ імя В. П. Таўлая прымаюцца заяўкі ад чытачоў на паслугі міжбібліятэчнага абанемента: заказаць неабходную ім літаратуру, якая адсутнічае ў фондах ЦГБ, і атрымаць яе ці копіі публікацый з другіх бібліятэк Рэспублікі Беларусь (гл. “МБА”).