Юрый Мацюшка
Юрый Усеваладавіч нарадзіўся 3 ліпеня 1944 г. у г. Баранавічы. Скончыў фармацэўтычны факультэт Віцебскага медыцынскага інстытута. З 1967 г. працаваў у аптэках г. Пінска і г. Баранавічы, з 1977 г. – у абласным спецыялізаваным прадпрыемстве “Медтэхніка” ў г. Баранавічы. У 1980-я гг. прымаў актыўны ўдзел у стварэнні і дзейнасці Баранавіцкага літаратурнага аб’яднання “Плынь”. Публікаваўся ў мясцовых газетах “Наш край”, “Шаг”, часопісах “Нёман”, “Новая Немига литературная”. Член Саюза пісьменнікаў Беларусі. Аўтар зборнікаў вершаў “Всё, что есть…” (2003), “Сквозь призму собственного я…” (2008), “Разговоры у костра” (2008), “Походные стихи” (2009), “По поводу…” (2010), “Звучащее время” (2010). Тэматыка вершаў разнастайная: прырода, турызм, філасофскае асэнсаванне жыцця, гумар.
У маладосці захапляўся горным турызмам. Штогод удзельнічаў у складаных горных паходах-сплавах па горных рэках. Катаўся на горных лыжах. На вершы паэта напісана шмат песен, якія выконваюць барды на фестывалях самадзейнай песні і турыстамі каля паходных вогнішчаў.
Пайшоў з жыцця 7 сакавіка 2022 г.




