(23.09.1946)
мастак

Сямён Сцяпанавіч Свістуновіч нарадзіўся ў в. Конькі Ляхавіцкага раёна. Скончыў Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут (1976). Вучыўся ў П. Масленікава. У 1976–1982 гг. – мастак па тканінах Баранавіцкага баваўнянага камбіната. Працуе ў дэкаратыўна-прыкладным мастацтве (габелен, дэкаратыўнае афармленне тканін). Асноўныя творы: габелен “Зыход. Сцэна палявання”, “Апокрыф”, “Ефрасіння Полацкая”, “Жніво”, “Зімовае святло”, “Неўміручасць”, “Пікар”, “Джардана Бруна”; міні-габелены “Змрокі”, “Хутар”, “Нашэсце”. Удзельнік мастацкіх выставак з 1980 г. Член Беларускага саюза мастакоў з 1988 г. Творы знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі, фондах Беларускага саюза мастакоў, Баранавіцкім краязнаўчым музеі. Жыве ў г. Баранавічы.
|
|




