Анатоль Уладзіміравіч Лабкоўскі
(14.09.1976)
мастак

Анатоль Уладзіміравіч Лабкоўскі нарадзіўся ў г. Баранавічы. З 1993 па 1995 гг. вучыўся ў Мірскім мастацкім вучылішчы па спецыяльнасці мастак-афарміцель. З 1995 па 2000 гг. вучыўся ў Беларускім дзяржаўным універсітэце культуры і мастацтва па спецыяльнасці мастак, выкладчык народнай творчасці. У 2000 г. атрымаў навуковую ступень бакалаўра мастацтва. Працуе ў тэхніцы алей, акварэль, гуаш, бацік. З 1994 г. удзельнічае ў групавых і персанальных выставах у Беларусі, Аўстрыі, ФРГ, Польшчы. Карціны Анатоля Лабкоўскага знаходзяцца ў прыватных калекцыях вышэй названых краін, а таксама ў Даніі. З 2001 г. працаваў выкладчыкам скульптуры ў Дзіцячай мастацкай школе г. Баранавічы. З 2005 г. – дырэктар Дзіцячай мастацкай школы г. Баранавічы.
|
|




