pcpi6

Пётр Фаміч Каролік

(12.07.1931–1997)

першы дырэктар Баранавіцкага завода аўтаматычных ліній

1207

Пётр Фаміч Каролік нарадзіўся ў в. Гукова Ляхавіцкага раёна. У г. Баранавічы сям’я пераехала пасля вайны. Працоўную дзейнасць пачаў на нафтаперапрацоўчым заводзе ў 1954 г. пасля вучобы ў Львоўскім політэхнічным інстытуце. Потым стаў начальнікам участка Брэсцкага мантажнага ўпраўлення трэста “Белэлектрамантаж”. З 1971 па люты 1993 гг. – дырэктар Баранавіцкага звода аўтаматычных ліній. П. Ф. Каролік усе свае веды, вопыт і сілы аддаваў заводу. Пачаўшы яго будаўніцтва з закладкі першага камня фундамента, ён пазней сфарміраваў працаздольны і кваліфікаваны калектыў. Шмат зрабіў для вырашэння сацыяльных пытанняў. Адначасова з будаўніцтвам завода ўзводзіўся мікрараён “Паўночны”, дзе больш за 2 тысячы кватэр атрымалі рабочыя завода, будаваліся дзіцячыя сады, інтэрнаты. П. Ф. Каролік узнагароджаны ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга, ордэнам Дружбы народаў, “Знакам Пашаны”, юбілейным медалём “За доблесную працу”, Ганаровай граматай Вярхоўнага Савета БССР. Імя П. Ф. Кароліка носіць вуліца ў мікрараёне “Паўночны”.

 

 

Алфавітны паказальнік персаналій