(12.09.1931–20.12.1985)
дзяржаўны дзеяч

Сяргей Цярэнцьевіч Кабяк нарадзіўся ў в. Замошша Баранавіцкага раёна. З 1950 па 1953 гг. служыў у Савецкай Арміі. Член КПСС з 1955 г. У 1963 г. закончыў Вышэйшую партыйную школу пры ЦК КПСС. Больш за 25 гадоў правёў на камсамольскай, партыйнай і савецкай рабоце: другі сакратар райкама партыі (Астравец, 1961–1963), старшыня райвыканкама (Слонім, 1963–1965; Дзятлава, 1965–1968), першы сакратар Лідскага гаркама партыі (1968–1972). У 1972–1978 гг. – другі сакратар Гродзенскага абкама партыі, з 1978 г. – старшыня Гродзенскага аблвыканкама. З 1983 па 1985 гг. – першы сакратар Віцебскага абкама партыі. Дэпутат Вярхоўнага Савета БССР і СССР (1967–1971, 1975). Узнагароджаны ордэнамі Кастрычніцкай Рэвалюцыі, Дружбы народаў, двума ордэнамі Працоўнага Чырвонага Сцяга. Звання “Ганаровы грамадзянін г. Дзятлава” ўдастоены ў 1989 г.
|
|




