(08.08.1976)
акцёр, сцэнарыст

Андрэй Генадзьевіч Дзяркоў нарадзіўся ў г. Баранавічы. З 1996 па 2002 гг. – член каманды КВЗ БДУ, чэмпіён КВЗ Вышэйшай лігі ў г. Масква (1999, 2001) і на Кіпры (2000), уладальнік Залатога Ківіна ў Юрмале (2001). Уваходзіў у склад зборнай КВЗ ХХІ стагоддзя (2001–2002). З’яўляўся аўтарам і вядучым такіх музыкальных праектаў на Беларускім тэлебачанні як “Клип-обойма” і “Точка”. Займаў пасаду выканаўчага прадзюсера Першага нацыянальнага тэлеканала. Лідэр музыкальнай групы “Тайланд”. Сааўтар сцэнарыяў да серыялаў “Папины дочки”, “Игрушки”, “Светофор”.
|
|




