(17.08.1936-20.06.2025)
мастак

Іосіф Адамавіч Галяк нарадзіўся ў г. Хойнікі Гомельскай вобласці. У 1958 г. закончыў індустрыяльны тэхнікум (факультэт “Прамысловая і грамадзянская архітэктура”) у г. Таржок (Расія). Затым вучыўся ў Маскоўскім завочным універсітэце (аддзяленне “Жывапіс”). У 1961 г. пераехаў у г. Баранавічы. З 1973 г. працуе ў творчых майстэрнях. Аснова творчага метаду мастака – непасрэднае назіранне натуры: работа на пленэры. І. А. Галяк аддае перавагу пейзажу, выкананаму ў традыцыях майстроў рускай і савецкай рэалістычнай школы.
|
|




