Аляксандр Архіпавіч Астроўскі
(23.07.1901–23.08.1968)
удзельнік грамадзянскай вайны, генерал-маёр
Аляксандр Архіпавіч Астроўскі нарадзіўся ў г. Баранавічы. Закончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (1929), Ваенную акадэмію імя М. Фрунзе (1943). У Чырвонай арміі з 1918 г., ваяваў на Паўднёва-Заходнім фронце. З 1937 г. выкладчык, начальнік кафедры Ваеннай акадэміі імя М. Фрунзе. У 1945–1951 гг. у апараце Міністэрства абароны СССР. З 1951 г. у запасе. Узнагароджаны ордэнам Леніна, 4 іншымі ордэнамі, медалямі.
|
|




