pcpi6

Віктар Мікалаевіч Ажгірэй

(12.07.1956)

мастак

1207.2

       Віктар Мікалаевіч Ажгірэй нарадзіўся ў г.п. Гарадзішча Баранавіцкага раёна. Скончыў Мінскае мастацкае вучылішча (1976), Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут (1983). Вучыўся ў Г. Вашчанкі, У. Стальмашонка, А. Хадыкі. Удзельнік мастацкіх выставак з 1984 г. Працуе ў манументальна-дэкаратыўным і станковым жывапісе. Асноўныя творы: інтарсія “Францыск Скарына” ў бібліятэцы імя Ф. Скарыны, г. Барысаў; вітражы “Мінск старажытны, сучасны, святочны” на Мінскім заводзе “Ударнік”, “Памяць” у Чэрвеньскім краязнаўчым музеі, “Вілейка старажытная, Вілейка сучасная” ў Вілейскім краязнаўчым музеі, а таксама вітражы ў Палацах культуры  Мазыра і Нясвіжа, энкаўстыка “Асеннія промні” ў Мінскай клінічнай бальніцы; карціны “Свята ў Ратамцы”, “Успамін аб Загорску”, “Сады Заслаўя”, “Восеньскі дзень”. Творы знаходзяцца ў музеі фізкультуры і спорту пры Савеце Міністраў Беларусі. Член Беларускага саюза мастакоў з 1993 г. Жыве ў пасёлку Ратамка Мінскай вобласці.

 

Алфавітны паказальнік персаналій