pcpi6

Рышард Здзіслававіч Ясінскі

(30.06.1931 – 24.04.2005)

кінарэжысёр-дакументаліст

сцэнарыст

3006

 

Рышард Здзіслававіч Ясінскі нарадзіўся ў г. Баранавічы. Скончыў БДУ (1955), вышэйшыя курсы сцэнарыстаў і рэжысёраў дакументальнага кіно ў Маскве (1973). З 1955 г. працаваў на кінастудыі “Беларусьфільм”. Творчую манеру Р. Ясінскага вылучаюць: метад працяглага назірання і аналізу, увага да праблем станаўлення асобы маладога чалавека, публіцыстычнасць. Найбольш значныя работы: “Урок даўжынёю ў год” (1963), “Наш клас праз год” (1964), “Штрыхі да партрэта” (1968), “Праз дзесяць гадоў, або Надзеі і трывогі 10 “А” (1973; прэмія Міжнароднага кінафестывалю дакументальнага кіно ў г. Ліён, Францыя, 1973), “Зорка  Максіма” (1981), “Чатыры стагоддзі памяці” (1985), “Вяртанне ў 10 “А” (1988), “Душа не падарожніца” (1994), “Паланэз для касінераў” (1994), “Дыярыуш наваградскі” (1997), “12 прыступак для малітвы” (2000; сярэбраны медаль ордэна Назарэцянак, Ватыкан, 2000). Узнагароджаны прэміяй Ленінскага камсамола Беларусі (1974).

 

 

Алфавітны паказальнік персаналій