Аляксандр Пятровіч Шоцкі
(07.04.1931–1999)
краязнаўца

Аляксандр Пятровіч Шоцкі нарадзіўся ў в. Сенна Навагрудскага раёна. Скончыў Мінскі педагагічны інстытут імя М. Горкага, Маскоўскі ўніверсітэт мастацтваў, курсы ўдасканалення польскай мовы. З 1965 г. жыў і працаваў педагогам у школах г. Баранавічы. Адным з напрамкаў яго дзейнасці была праца па вывучэнні літаратуры краю. А. Шоцкі актыўна выступаў у раённым, абласным друку, прапагандуючы жыццё і творчасць пісьменнікаў, звязаных з Баранавіцкім раёнам (К. Буйло, Я. Чачота і інш.). З’яўляецца адным з аўтараў кнігі “Памяць: Баранавічы і Баранавіцкі раён”.
|
|




