(03.05.1941)
кіраўнік народнага ансамбля “Юнацтва”

Эдуард Паўлавіч Чарняўскі нарадзіўся ў г. Баранавічы. Закончыў сямігодку. Працаваў на заводзе станкапрылад і адначасова вучыўся ў школе працоўнай моладзі, дзе атрымаў сярэднюю адукацыю. У 1959 г. паехаў на вучобу ў горнае вучылішча № 16 у г. Навагродаўка Данецкай вобласці (Украіна). Удзельнічаў у розных танцавальных калектывах. У 1962 г. быў прызваны ў рады Савецкай Арміі. У 1965 г., пасля дэмабілізацыі, перавёўся з Данецкага тэхнікума ў тэхналагічны тэхнікум у г. Баранавічы. З 1967 г. з’яўляецца кіраўніком танцавальнага ансамбля “Юнацтва” пры Палацы культуры “Тэкстыльшчык”. Асноўныя мэты дзейнасці ансамбля – захаванне і развіццё беларускага народнага харэаграфічнага мастацтва. У рэпертуары – беларускія, польскія, венгерскія і іншыя танцы. У 1971 г. ансамблю прысвоена званне “народны аматарскі калектыў”. Ансамбль “Юнацтва” – удзельнік міжнароднага фестывалю моладзі (1983, 1986), фестывалю фальклору “Палескія ўзоры” (1991), фестывалю фальклору ў г. Стамбул (1992, 1998, 2000), фестывалю фальклору “Палескі карагод” (1994, 1997, 2004), фестывалю харэаграфічнага мастацтва “Сожскі карагод” (1999), кірмашу фальклору (2005–2008) і інш. Э. П. Чарняўскі мае шмат узнагарод СССР і РБ.
|
|




