(13.04.1941–01.01.2024)
вучоны ў галіне медыцыны
паэтка

Клаўдзія Сямёнаўна Трысцень нарадзілася ў в. Нахаў Васілевіцкага раёна Гомельскай вобласці. У 1969 г. з адзнакай закончыла стаматалагічны факультэт Мінскага дзяржаўнага медыцынскага інстытута па спецыяльнасці “ўрач-стаматолаг”. З 1969 г. працавала ў Баранавіцкай гарадской стаматалагічнай паліклініцы дзіцячым стаматолагам, з 1974 г. – загадчыкам дзіцячым аддзяленнем, а з 1985 па 2001 гг. – галоўным урачом. У 2002 г. перайшла на выкладчыцкую працу ў Баранавіцкі вышэйшы педагагічны каледж, дзе ўзначаліла кафедру спецыяльных дысцыплін. З 2008 г. – дацэнт БарДУ. З’яўляецца загадчыкам філіяла кафедры дашкольнай і музычнай адукацыі на базе “Дашкольнага цэнтра развіцця дзіцяці № 2 горада Баранавічы”. У 1992 г. абараніла кандыдацкую дысертацыю на тэму “Прафілактыка карыеса зубоў у дзяцей горада з нізкім утрыманнем фтора ў вадзе”. У 2007 г. прысвоена званне дацэнта па спецыяльнасці “Клінічная медыцына”. Аўтар 290 навуковых, навукова-метадычных работ у галіне медыцыны і педагогікі. Сфера навуковых інтарэсаў – прафілактыка стаматалагічных захворванняў у дзяцей дашкольнага і малодшага школьнага ўзросту. Ажыццяўляе навуковае кіраўніцтва дыпломнымі працамі студэнтаў БарДУ. Мае шмат узнагарод. Друкавалася ў газетах “Наш край”, “Интекс-пресс”. Аўтар зборніка вершаў “Если б знала… Если б знала… Если б знала…” (2009). Памерла 01.01.2024 г.
|
|




