(10.05.1936)
старшыня Баранавіцкага райвыканкама (1977–1988)
Ганаровы грамадзянін Баранавіцкага раёна

Сцяпан Іосіфавіч Тарасевіч нарадзіўся ў в. Мормажава Бярозаўскага раёна. Дзяцінства прыпала на Вялікую Айчынную вайну. Пасля заканчэння школы служыў у арміі. Трапіў у пяхоту, у стралковы полк. Закончыў палкавую школу малодшых камандзіраў. Пасля службы ў арміі паступіў на агранамічны факультэт Гродзенскага сельскагаспадарчага інстытута. Пасля яго заканчэння быў накіраваны ў аспірантуру Акадэміі навук БССР. Працаваў у калгасах Кобрынскага і Бярозаўскага раёнаў. Закончыў Вышэйшую партыйную школу. З мая 1977 па кастрычнік 1988 гг. займаў пасаду старшыні Баранавіцкага раённага выканаўчага камітэта. За гэты час у Баранавіцкім раёне з’явілася птушкафабрыка “Дружба”, свінагадоўчы комплекс “Усходні”, былі пабудаваны комплексы па адкорму буйной рагатай жывёлы ў калгасах “Мір” і “Вольна-Чэрніхава”, малочна-таварныя фермы, узведзены жыллё і дзясяткі школ, дзіцячых садоў, магазінаў, дамоў культуры, ФАПаў. Закончыў працоўную біяграфію на пасадзе начальніка аддзела паліва аблвыканкама. Мае шмат узнагарод: два ордэны “Знак Пашаны”, дзве Граматы Вярхоўнага Савета БССР, ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга. У 2006 г. прысвоена званне “Ганаровы грамадзянін Баранавіцкага раёна”. Знаходзячыся на заслужаным адпачынку, С. І. Тарасевіч актыўна ўдзельнічае ў грамадскім жыцці – узначальвае ветэранскую арганізацыю райвыканкама, з’яўляецца намеснікам старшыні раённага савета ветэранаў.
|
|




