(12.05.1911–31.03.2001)
матэматык
фізік

Навум Натанавіч Мэйман нарадзіўся ў г. Баранавічы. У 1932 г. закончыў экстэрнам Казанскі ўніверсітэт. У 1937 г. ва ўзросце 26 гадоў абараніў доктарскую дысертацыю. З 1939 г. – прафесар матэматыкі Казанскага ўніверсітэта. Два гады працаваў у матэматычным інстытуце пры Харкаўскім універсітэце, дзе пазнаёміўся са знакамітым фізікам Л. Д. Ландау. Пасля вайны пераехаў у Маскву, працаваў у Інстытуце фізічных праблем, інстытуце тэарэтычнай і эксперыментальнай фізікі АН СССР. У 1953 г. стаў лаўрэатам Сталінскай прэміі па тэарэтычнай фізіцы. Унёс уклад у распрацоўку ядзернай зброі (матэматычны напрамак). У 1971 г. выйшаў на пенсію, падаў дакументы на рэпатрыяцыю ў Ізраіль. У 1975 г. атрымаў адказ. З гэтага часу Н. Мэйман – актыўны ўдзельнік яўрэйскага эміграцыйнага руху. За праваахоўную дзейнасць неаднаразова падвяргаўся арыштам, вобыскам, допытам. У 1988 г. рэпатрыяваўся ў Ізраіль, дзе быў абраны ганаровым прафесарам Тэль-Авіўскага ўніверсітэта. Пахаваны ў Тэль-Авіве.
|
|




