(16.05.1956–30.08.2009)
ваенны лётчык
палкоўнік

Аляксандр Эдуардавіч Марфіцкі нарадзіўся ў п. Багушэўск Сенненскага раёна Віцебскай вобласці. У 1978 г. закончыў Харкаўскае вышэйшае ваеннае авіяцыйнае вучылішча лётчыкаў, а ў 1987 г. – Ваенна-паветраную акадэмію ім. Ю. Гагарына. У 1992 г. атрымаў вышэйшую прафесійную кваліфікацыю – лётчык-снайпер. Праходзіў службу ва Узбекістане. Вярнуўся ў Беларусь, служыў у Баранавічах. Закончыў Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце РБ. Камандзір 61-й знішчальнай авіяцыйнай базы ў г. Баранавічы. Меў больш за 2500 гадзін налёта. Загінуў падчас выканання фігуры пілатажа на 11-м міжнародным аэрашоў Radom Air Show 2009. Пасмяротна ўзнагароджаны ордэнам “За асабістую мужнасць” (2010).
|
|




