Таццяна Ціханаўна Ліцкевіч
(16.06.1931)
даярка
Герой Сацыялістычнай Працы

Таццяна Ціханаўна Ліцкевіч нарадзілася ў в. Залессе Баранавіцкага раёна. З 1952 г. – цялятніца, у 1963–1985 гг. – даярка Залескай фермы-саўгаса “Вольна-Чэрніхава” (з 1960 г. эксперыментальная база “Вольна-Чэрніхава”). Званне Героя Сацыялістычнай Працы прысвоена 22.03.1966 г. за поспехі ў развіцці жывёлагадоўлі, павелічэнні вытворчасці і нарыхтовак сельскагаспадарчай прадукцыі. Дэпутат Вярхоўнага Савета БССР. У 1971–1975 гг. дэлегат ХХІV з’езда КПСС. Узнагароджана двума ордэнамі Леніна.
|
|




