pcpi6

Мікалай Канстанцінавіч Літвін

(11.05.1951)

беларускі кампазітар

1105

 

Мікалай Канстанцінавіч Літвін нарадзіўся ў в. Пятрэвічы Баранавіцкага раёна. Скончыў Беларускую кансерваторыю (1977). З 1979 г. выкладае ў Беларускай акадэміі музыкі. Член Саюза кампазітараў Беларусі з 1979 г. Музычныя творы М. Літвіна глыбока эмацыянальныя, яркія і выразныя, праслаўляюць духоўную прыгажосць беларускага народа. У творчасці кампазітар абапіраецца на беларускі народна-песенны і танцавальны фальклор, выкарыстоўвае каларыт народных інструментаў. Нацыянальная ідэя пануе ў творах аркестравай і камерна-інструментальнай музыкі, харавых і вакальных цыклах (кантата “Беларуская калыханка” на словы В. Віткі (1977), харавы цыкл “Родныя вобразы” на словы Я. Коласа і Я. Купалы (1983), музыка для аркестра народных інструментаў “Вясенні карагод” (1990), сімфанічны эскіз “Горкі вырай” на словы М. Мятліцкага (1993), паэмы “Легенда” для аркестра баянаў (2000) і струннага аркестра “Жураўліны сум” (2011).

 

 

Алфавітны паказальнік персаналій