Маргарыта Мікалаеўна Лаўрэнкова
(30.04.1926–14.11.1998)
паэтка

Маргарыта Мікалаеўна Лаўрэнкова нарадзілася ў г. Клін Маскоўскай вобласці. Закончыла сямігодку. З 14 гадоў працавала на абарончым заводзе ў г. Уфа. У час Вялікай Айчыннай вайны была санітарным інструктарам стралковага палка Першага Беларускага фронту. З 1957 г. з сям’ёй пераехала ў Беларусь. У Баранавічах жыла з 1960 г. Працавала тэхнікам-лабарантам на хімкамбінаце. З’яўлялася членам літаратурнага аб’яднання “Плынь”, якое дзейнічала пры газеце “Знамя коммунизма”. Друкавалася ў газетах “Красная звезда”, “Знамя юности”, “Знамя коммунизма”, “Заря”, часопісах “Волга”, “Нёман”.
|
|




