pcpi6

Алена Паўлаўна Колас

(02.06.1966)

мастак

0206

 

Алена Паўлаўна Колас нарадзілася ў г. Крамянчуг (Украіна). У 1985 г. з адзнакай  закончыла  Мірскі гарадскі мастацкі тэхнікум імя М. В. Гогаля па спецыяльнасці мастацкая кераміка. Працавала мастаком па фарфору. З 1986 па 1988 гг. прымала ўдзел у рэспубліканскіх выставах “Фарфор – фаянс”. У 1999 г. закончыла аддзяленне дызайна Віцебскага тэхналагічнага інстытута лёгкай прамысловасці. Працавала мастаком-мадэльерам на трыкатажным аб’яднанні “Кредо”. З 1992 г. – удзельніца мастацкіх выстаў. Неаднаразовы лаўрэат  гарадскога конкурсу “Мой горад родны” (г. Баранавічы). Жыве ў г. Баранавічы. Працуе выкладыкам у дзіцячай мастацкай школе. Член Беларускага саюза мастакоў з 1999 г. Працы А. Колас знаходзяцца ў дзяржаўных музеях Украіны і Беларусі,  прыватных калекцыях у Польшчы, Аргенціне, Ізраілі, Расіі.

 

 

Алфавітны паказальнік персаналій